Опубликовано: 03 ноября 2015, 14:35
65

Джазавы фэст пройдзе ў Чысці Маладзечанскага раёна 7-8 лістапада (ПРАГРАМА)

У адрозненне ад мінулых гадоў, чацвёрты фестываль будзе праходзіць два дні і ўпершыню ўключыць не толькі канцэртную, але і конкурсную праграму. Акрамя таго, адбудуцца майстар-класы і творчыя сустрэчы з прафесійнымі музыкантамі і калектывамі.

Фестываль у Чысці, якога чакаюць аматары джазавай музыкі, з’яўляецца праектам Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга «Міншчына сустракае джаз», піша сайт «Маладзечанскай газеты».

На фестываль джазавай музыкі «Чысць-2015» з’едуцца аматарскія калектывы з розных куткоў Беларусі.

Праграма фестывалю

7 лістапада
14.30 – урачыстае адкрыццё.
15.00 – конкурсная праграма ансамбляў.
18.00 – конкурсная праграма аркестраў.


8 лістапада
11.00 – майстар-клас і творчая сустрэча з шоумэнам і мульты-
інструменталістам Аляксандрам Ліпніцкім.
12.30 – канцэрт джазавага трыа Яўгеніі Лятун.
14.00 – узнагароджанне ўдзельнікаў і канцэрт лаўрэатаў.

Паводле сайта «Маладзечанскай газеты»

Читайте также

Одежда загорелась от печи на 75-летней женщине в Островецком районе
В деревне Большая Страча Островецкого района утром 8 мая произошел несчастный случай с 75-летней пенсионеркой в жилом доме. На пожилой женщине загорелась одежда, когда она топила печь. Пострадавшая будет лечить ожоги в стационаре больницы.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.