Опубликовано: 13 июня 2016, 14:37
99

Дэлегацыю Саюза пісьменнікаў, што прыехала на фестываль у Маладзечна, сустракалі хлебам-соллю (фота)

Традыцыйна дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі пачала Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2016” з наведвання Купалаўскага мемарыяльнага заказніка “Вязынка”.

На маладзечанскай зямлі паэтаў 11 чэрвеня сустракалі хлебам-соллю. Сярод паважаных гасцей былі Міхась Пазнякоў, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Анатоль Зэкаў, Уладзімір Мазго, Алесь Камоцкі, Зміцер Марозаў, Канстанцін Цыбульскі, Мікола Шабовіч, Маргарыта Латышкевіч. Усіх іх вітала намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Людміла Канановіч.

Хлеб-соль прымае старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў

Изображение 1

Каля помніка Янку Купалу адбылася сустрэча паэтаў з прыхільнікамі творчасці і жыхарамі вёскі Вязынка, якую вёў пісьменнік, краязнавец, супрацоўнік Маладзечанскай цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча Міхась Казлоўскі. Творцы чыталі свае вершы, гаварылі пра значнасць роднага слова. Амаль у кожным выступленні гучалі словы ўдзячнасці класіку беларускай літаратуры Янку Купалу.

Сустрэча паэтаў з прыхільнікамі іх творчасці

Изображение 2

Таццяна Сівец

Изображение 3

Пасля ўрачыстай часткі госці наведалі экспазіцыю філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і ўсклалі да помніка кветкі.

Паэты – госці фестывалю

 Изображение 4

Кветкі да помніка ўскладаюць намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Людміла Канановіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алеся Лукоўская

Изображение 6

Фота на памяць

Изображение 7

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ
Фота аўтара 

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
В Докшицком районе из-за животновода недоедали коровы
Сотрудники БЭП Докшицкого РОВД выявили факт хищения гранулированного комбикорма на местном сельхозпредприятии.
В Воложинском районе продают на аукционе деревянный дом АТС. Начальная цена — 25500 рублей
На аукцион выставлено одноэтажное бревенчатое здание АТС с пристройкой, расположенное в деревне Белокорец Воложинского района.