Опубликовано: 02 июня 2016, 12:35
28

Cвята-конкурс “Разьбы зачараванне” сабрала на Мядзельшчыне майстроў з Маладзечанскага, Астравецкага і іншых раёнаў

VII рэгіянальнае свята-конкурс майстроў разьбы па дрэве “Разьбы зачараванне” праходзіла ў курортным пасёлку Нарач.

Стаўбцоўскі раён на ім прадстаўляў Валерый Чараднічэнка, Чэрвеньскі – Рыгор Судак, Маладзечанскі – Іван Кузмічоў, Астравецкі – Генадзь Саленік.

А вось Мядзельшчына выставіла цэлую каманду ў складзе Генадзя Скурко, Мікалая Свечкарова, Вячаслава Броскі і Юрыя Камандзірчыка, а таксама юных аматараў разьбы па дврэве Максіма Райчонка, Яраслава Пальцава, Сяргея Баранскага, Максіма Цэцэрскага і Віталія Лёткі, – паведамляе 2 чэрвеня сайт Мядзельскага райвыканкама.

Хто стане пераможцам конкурсу, чыя праца будзе выканана з найбольшым майстэрствам? Менавіта гэта пытанне вырашала кампетэнтнае журы ў склад якога ўвайшлі Вольга Хачкова – загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, Алена Васіленка – галоўны мастак цэнтра і Ганна Падгол – намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама.

Дыпломамі за І месца ў розных намінацыях і каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны ўсе юныя ўдзельнікі конкурсу. Ды і дарослыя не засталіся пакрыўджанымі.

Лаўрэатамі VII рэгіянальнага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве “Разьбы зачараванне” ў намінацыі “За лепшы твор у галіне дробнай пластыкі” стаў Генадзій Скурко з Мядзельшчыны, “За арганізацыю пераемнасці мастацкіх традыцый разьбы па дрэве” яго зямляк – Мікалай Свечкароў, “За лепшы твор у тэхніцы геаметрычнай разьбы па дрэве” – Вячаслаў Броска, “За зберажэнне традыцый разьбы па дрэве” – Юрый Камандзірчык, якія таксама працуюць на нарачанскай зямлі.

Узнагародамі адзначаны і майстры з іншых раёнаў.

Па матэрыялах сайта Мядзельскага райвыканкама 



Читайте также

«Даже никто не извинился». Белорусу вместо больной почки удалили здоровую – пациент судился с хирургом
До начала судебных заседаний хирурги даже не пытались извиниться перед пациентом. Суд житель Лепеля и его семья выиграли, но останавливаться не собираются.
«Бодались с ним минут 30!». Вилейчанин выловил на водохранилище «монстра» - он завесил почти 30 килограммов
Слесарь из Вилейки Юрий Хахонин отправился порыбачить со спиннингом в районе Сосенки в понедельник. Первая поклевка была скорой. То ли «монстр» проплывал мимо, то ли интересовался приманкой, Юра и сам не понял.
В Мядельском районе откопали «рабочие» авиационные бомбы – в любой момент могло рвануть
Немецкие авиационные бомбы нашли и обезвредили возле Будслава.