Опубликовано: 02 мая 2014, 12:08
69
Бясплатныя публічныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова” будуць дзейнічаць у Маладзечне
Адпаведная супольнасць з'явілася ў Фэйсбуку 2 мая. Заняткі пачнуцца 7 мая.
Паводле інфармацыі супольнасці, курсы пачнуць дзейнічаць 7 мая а 19-й гадзіне. Заняткі будуць праходзіць па адрасе Вялікі Гасцінец, 143Б, у памяшканні рэстарана "Лівіа".
“Мова Нанова” – бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года. Іх распачалі ў Мінску філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка. Таксама курсы дзейнічаюць у Кракаве (Польшча), Бабруйску, Гародні, Баранавічах, Берасці і Нясвіжы.
Валянцін ЦІШКО