Опубликовано: 18 июня 2014, 11:21
172

Беларускія паэты прынялі ўдзел у паэтычнай гасцёўні ў Маладзечне 14 чэрвеня (ФОТА, ВІДЭА)

Паэтычная гасцёўня падчас Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2014” прайшла пад дэвізам “Каб любіць Беларусь…”.

На творчай сустрэчы свае вершы дэкламавалі паэты з Мядзела, Маладзечна і іншых гарадоў. Нагадаем, летась паэтычная сустрэча літэратараў і творцаў адбылася на музычным падвор’і Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага. Больш падрабязна – ТУТ.

14 чэрвеня ў малой зале Палаца культуры Маладзечна адбылася творчая сустрэча беларускіх літаратараў, паэтаў і пісьменнікаў.

Відэарэпартаж з паэтычнай гасцёўні на фестывалі “Маладзечна-2014”

Сярод аўтараў, якія прыехалі ў Маладзечна, былі галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Алесь Бадак, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” Уладзімір Мазго, Рагнед Малахоўскі, Кастусь Цыбульскі, Мікола Шабовіч, Андрэй Скарынкін, Анатоль Зэкаў, маладзечанка Таццяна Атрошанка, Аліна Легастаева, Таісія Трафімава і іншыя.

Галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Алесь Бадак

Галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Алесь Бадак. Фота Край.бай

Намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” Уладзімір Мазго

Намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” Уладзімір Мазго. Фота Край.бай

Вядучыя паэтычнай гасцёўні – паэтэса, драматург Таццяна Сівец і паэт Навум Гальпяровіч – яшчэ на яе пачатку адзначылі, што прысутныя могуць задаваць пытанні самага рознага характару. Нават такія інтымныя, як, напрыклад: “Як пішуцца вашы вершы?”.

Вядучыя сустрэчы паэтэса, драматург Таццяна Сівец і паэт Навум Гальпяровіч

Изображение 2

Распачаў сустрэчу Алесь Бадак. У кароткай прамове ён адзначыў сваю павагу да маладзечанскага фестывалю, бо, па яго словах, менавіта тут гучалі прэм’еры песень на яго словы.

– Фестываль у Маладзечне працягвае мулявінскія традыцыі, – сказаў ён. – Тут гучыць сапраўдная музыка і паэзія. Дзякуй, Маладзечна! Дзякуй, фестываль!

Пасля гэтага ён прачытаў верш у памяць Уладзіміра Мулявіна. Напрацягу паэтычнай сустрэчы гучала яшчэ шмат вершаў-прысвячэнняў: сваёй малой радзіме, жанчынам, дзеду. Паэт Рагнед Малахоўскі (жыў і вучыўся ў Мядзельскім раёне) не толькі прадэкламаваў уласныя вершы, але і падараваў сваю новую кнігу “Жыві” дзяўчыне, якая выносіла кветкі.

Рагнед Малахоўскі

Паэт Рагнед Малахоўскі. Фота Край.бай

Дарэчы, сярод пытанняў, якія задалі Рагнеду Малахоўскаму, было і тое, што датычылася творчага працэсу. На пытанне, што вас акрыляе, ён адказаў імгненна:
– Наша прыгожая прырода, у прыватнасці, Нарачанскі край, каханне і творы мастацтва.

Слухачы былі актыўнымі, таму некаторым паэтам задавалі не адно, а адразу некалькі пытанняў.

Маладзечанка Таццяна Атрошанка

Изображение 15

Изображение 1

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 7

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 12

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 16

Изображение 17

Изображение 18

Изображение 19

Кацярына СУШКО
Фота і відэа Мацвея ШЭРАГА
Мантаж Аляксандры ЗАБЕЛА

Читайте также

В Минской области появился чат-бот ЖКХ, в котором можно внести свои предложения
Официальный телеграм-канал государственного объединения «Жилищно-коммунальное хозяйство Минской области» сообщил о том, что вопросы по работе организаций ЖКХ Минщины можно присылать в чат-бот.
Доктор Ядвига Войцеховская: «Футболисты знают друг друга и травм стараются не наносить». 11 мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
В Молодечно на паркете зала игровых видов спорта Ледового дворца 15 декабря прошел 11 тур открытого чемпионата города по мини-футболу. В центральном матче тура вилейская «Мехатроника» выиграла у «Молодечногаза» со счетом 2:0.
Крыша бани сгорела ночью в Поставском районе
В деревне Муляры Поставского района сегодня ночью, 20 декабря, горела баня на частном подворье. Крыши больше нет. 55-летняя хозяйка находилась дома и не пострадала.