Опубликовано: 15 ноября 2013, 17:33
31
Беларускі бард Андрэй Мельнікаў падчас свайго кватэрніка ў Маладзечне 10 лістапада зладзіў віктарыну (ФОТА і ВІДЭА)
Слухачы, якія давалі правільныя адказы, у якасці прызоў атрымалі паштоўкі, торбы, майкі і дыскі.
Кватэрнік у Маладзечне 10 лістапада доўжыўся амаль тры гадзіны. Андрэй Мельнікаў выконваў пераважна песні са свайго альбома "Зубы на далоні".
Ён таксама зладзіў для слухачоў невялікую гістарычную віктарыну з прызамі ад кампаніі "Будзьма!".
Відэа. Андрэй Мельнікаў выконвае песню "Машэка"
Валеры ТРАЦЯК
Фота і відэа аўтара