Опубликовано: 20 марта 2014, 09:54
40

Акварэлі, якія могуць узняць настрой, выстаўляюцца ў Маладзечне

Выстава «Акварэлі вясны» працуе ў фае трэцяга паверха Палаца культуры Маладзечна на працягу сакавіка. Аўтар работ – мастачка Галіна Сушко.

Як паведаміла Край.бай Галіна Сушко, на выставе можна ўбачыць 13 акварэльных мастацкіх вобразаў: «Яны адлюстроўваюць вясну: пейзажы і кветкі. Гэта творы розных гадоў. Выстава стваралася як сімвалічны падарунак усім жанчынам напачатку вясны дзеля ўсмешак, радасці, добрага настрою».

Свае акварэлі мастачка лічыць тэрапеўтычнымі. «Мае работы не маюць грамадзянскай пазіцыі, у іх няма манументалізму. Іх прызначэнне – узнімаць настрой, выклікаць станоўчыя эмоцыі, – сцвярджае яна. – Гэта не музейныя працы, хутчэй інтэр’ерныя: тыя, што прыемна мець дома».

Аўтар выставы паведаміла, што акварэлі змяшчаюць выключна беларускія пейзажы, якія ўвасабляюць найбліжэйшыя ваколіцы, і кветкі, сабраныя ў лясах і на мясцовых клумбах.

Выстава – першая ў гэтым годзе, але не першая ў творчай біяграфіі Галіны Сушко. Былі і персанальныя выставы, і ўдзел у гарадскіх творчых форумах.

Галіна Сушко скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Яе спецыялізацыя – мастак па інтэр’ерах. «Шмат інтэр’ераў зроблена і ў Маладзечне: напрыклад, офіс адной з будаўнічых фірм, гарадскі аўтавакзал. Там можна натрапіць і на мае жывапісныя работы», – расказала мастачка.

Сёння аўтар выставы – кіраўнік народнай студыі выяўленчага мастацтва Палаца культуры Маладзечна, выкладае дзецям мастацтва жывапісу, разам з імі выязджае на пленэры, ладзіць выставы.«Пейзажы – гэта для сябе, – сцвярджае суразмоўца. – Гэта мой уласны спосаб адпачынку, медытацыі».

Некаторыя з пейзажаў, якія ёсць на выставе, прысвечаны малой радзіме Галіны Сушко – вёсцы Залессе Смаргонскага раёна. Цяпер мастачка рыхтуецца да выставы, прысвечанай Міхалу Клеафасу Агінскаму. Час і месца новай выставы яшчэ вызначаюцца.

Вольга НЯЎЗОРАВА

Читайте также

Сарай размером более 100 квадратных метров горел в Молодечненском районе
В деревне Великие Кошевники Молодечненского района вечером 14 февраля горел сарай. Хозяйственная постройка повреждена огнем. Люди не пострадали.
Где в Ошмянском районе отключат свет? Смотрите адреса
С 19 февраля в связи с работами по реконструкции линий электропередачи возможно отключение электроэнергии в Ошмянах.
Первая игра межсезонья на ноль. ФК «Молодечно» громит «Ниву-Долбизно» на зимнем Кубке в Бресте
Футбольный клуб «Молодечно» на зимнем Кубке в Бресте одержал крупную победу со счетом 6:0 над «Нивой» из Долбизно, забив по три мяча в каждом тайме и впервые в этом межсезонье не пропустив в свои ворота.