Опубликовано: 26 ноября 2015, 17:34
88

26 лістапада ў маладзечанскай бібліятэцы падчас гульні ўзгадалі жыццё і творы Уладзіміра Караткевіча (ФОТА)

Да 85-гадовага юбілею класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча на базе гімназіі №10 супрацоўнікі абанемента Цэнтральнай раеннай бібліятэкі імя М. Багдановіча правялі конкурсна-пазнавальную праграму "О любоў мая, Беларусь!".

Удзельнікі дзвюх каманд адказвалі на пытанні, звязаныя з жыццём і творчасцю Уладзіміра Караткевіча. Сюрпрызным момантам была "чорная скрыня", з якой сапернікі па чарзе выцягвалі розныя рэчы (каласы жыта, фігуру каня, чыгунок са скарбам, валошкі, каштаны) і па асацыяцыі ўзгадвалі творы аўтара.

Изображение 1

Изображение 5

А таксама спаборнічалі ў дэкламацыі верша "Заяц варыць піва".

Навіной для многіх было тое, што Караткевіч неаднойчы наведваў Маладзечаншчыну, і ў інтэрнаце завода "Спадарожнік" быў створаны адзін з першых у Беларусі яго мемарыяльны пакой.

Изображение 2

Изображение 3

Напрыканцы імпрэзы ўдзельнікі мерапрыемства паслухалі голас самога Уладзіміра Сямёнавіча, а пераможцы атрымалі салодкі пачастунак ад бібліятэкараў.

Изображение 6

Па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча
Фотаздымкі прадастаўлены Край.бай Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча

Читайте также

ДТП с участием трех автомобилей произошло в Молодечно
Утром 6 декабря на улице Виленской в ДТП пострадали три автомобиля.
В Молодечненском районе опасные участки на закруглении дорог подсыпали
В ДРСУ №195 сообщили о подсыпке опасных участков дорог. Проехали, убедились, что все в порядке.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.