Опубликовано: 08 сентября 2015, 16:24
69

15 верасня распачнецца новы сезон бясплатных курсаў “Мова Нанова” ў Маладзечне

Арганізатары анансуюць новыя сустрэчы з пісьменнікамі, вядомымі беларускімі гуртамі і выканаўцамі і наогул цікавымі людзьмі. Заняткі па-ранейшаму будуць праходзіць у бібліятэцы “Верасок” кожны аўторак а 18 гадзіне.

Наш партал пісаў пра першую восеньскую сустрэчу ў межах леташніх курсаў.

Як паведаміла нашаму парталу загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча Таццяна Закрэўская, магчыма, тэмай першай сустрэчы моўных курсаў стане “Бібліятэка”.

– 15 верасня, – зазначыла суразмоўца, – Дзень бібліятэк, таму не выключаем, што тэмай можа стаць і бібліятэка. Акрамя таго, у нашу першую сустрэчу мы плануем падвесці вынікі конкурса “Чытаем па-беларуску!”. Мы ўзнагародзім трох чытачоў, якія за перыяд правядзення конкурса прачыталі кніг больш за астатніх.

Па меркаванні Таццяны Закрэўскай, моўныя курсы за час існавання ў Маладзечне ўжо набылі сваю аўдыторыю.

– Так, аўдыторыя склалася. Да нас прыходзілі і сталыя людзі, і моладзь. Курсы выклікалі цікавасць шмат у каго. Да таго ж, гэта адно з нешматлікіх месцаў, дзе можна пагутарыць па-беларуску адзін з адным.

Як адзначыла загадчыца аддзела, наведвальнікаў курсаў чакаюць вядомыя беларускія выканаўцы і гурты, пісьменнікі і эксперты, і ўвогуле цікавыя людзі.

Пачатак заняткаў у 18.00.

Кацярына СУШКО

Читайте также

Молодечно вечером 12 декабря накрыло снегом
В Молодечно погода вечером 12 декабря резко сменилась: сильный порывистый ветер и обильный снегопад снизили видимость на дорогах.
Мужчина в Ошмянском районе плеснул бензином в печь, а потом спасался из горящего дома
Жилой дом горел вечером 12 декабря в деревне Берники Ошмянского района. 60-летний хозяин сам признался, что причиной возгорания стал бензин, которым он пытался ускорить растопку печи.
Врач лечит ногу футболисту, рефери FIFA меняет имидж, легенды Выша и Дорик – на трибуне. Мини-футбол в Молодечно пошел на второй круг
В Молодечно 8 декабря десятый тур открытого чемпионата города по мини-футболу открыл второй круг соревнований. Все лидеры, кроме «Импульса», выиграли, а в нижней части турнирной таблицы «строители» обошли «львов», просидев во встрече с ними всю игру в обороне.