Опубликовано: 17 октября 2013, 15:18
77

Выстава жывапісу Міколы Аўчыннікава «Вандроўкі па зямлі і прасторы» адкрыецца 18 кастрычніка ў Маладзечне

Яна будзе працаваць да 18 лістапада.

Выстава будзе праходзіць у Мінскім абласным краязнаўчым музеі. Пра гэта Край.бай паведаміла намеснік дырэктара музея Наталля Палтавец.

Мікола Аўчыннікаў – прадстаўнік творчай суполкі маладзечанскіх мастакоў, сябра Саюза мастакоў Беларусі. Яго творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, прыватных калекцыях у Германіі, Ізраілі, Ірландыі, Літве, Расіі, Польшчы, Чэхіі, ЗША і інш.

Даведка. Мікола Аўчыннікаў нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Гарадзец Гомельскай вобласці. У 1974 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў заснавальніка беларускай школы акварэльнага жывапісу Івана Сталярова і выбітнага беларускага мастака Фелікса Гумена. Удзельнічае ў мастацкіх выставах ад 1976 года. Сябра Саюза мастакоў з 1988 года, удзельнік Міжнароднай гільдыі жывапісцаў і творчага аб'яднання мастакоў «Пагоня». Жыве ў Маладзечне. Выкладае жывапіс і кампазіцыю ў гімназіі-каледжы мастацтваў.

Адкрыццё выставы «Вандроўкі па зямлі і прасторы» у Мінскім абласным краязнаўчым музеі запланавана на 17.00 18 кастрычніка. Яна будзе працаваць да 18 лістапада з 10.00 да 18.00, акрамя панядзелка, па адрасе: Маладзечна, вуліца Партызанская, 3. Даведкі па тэлефоне 77-10-81.

Святлана ЦІШКО па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай Наталляй ПАЛТАВЕЦ



Читайте также

Прокуратура Витебской области обнаружила нарушения, связанные с убоем крупного рогатого скота
Органы прокуратуры Витебской области проверили соблюдение ветеринарно-санитарных правил, регламентирующих убой сельскохозяйственных животных филиалами Витебского облпотребобщества в Браславском, Верхнедвинском, Докшицком, Лепельском, Сенненском и Ушачском районах.
Как будут работать поликлиники и больницы во время майских праздников
Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в выходные и праздничные дни в мае.