Опубликовано: 26 июля 2012, 14:48
45

Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета” адбудзецца 29 ліпеня ў Маладзечанскім раёне

У свяце, прысвечаным Максіму Багдановічу, возьмуць удзел сваякі паэта, беларускія пісьменнікі, барды, фальклорныя калектывы, эстрадныя выканаўцы.

Як расказалі Краю ў раённым метадычным цэнтры, “Ракуцёўскае лета-2012”, як і штогод, адбудзецца ў філіяле музея “Фальварак Ракуцёўшчына” каля Максімавай крыніцы. У 1911 годзе тут улетку жыў Максім Багдановіч.

Плануецца ўдзел Віктара Шніпа, Людмілы Рублеўскай, Васіля Жуковіча, Навума Гальпяровіча, іншых беларускіх пісьменнікаў. Таксама запланавана выступленне барда Алеся Камоцкага.

Летась на свяце "Ракуцёўскае лета" міністр культуры Павел Латушка танцаваў кракавяк.

Летась на свяце

У канцэртнай праграме ўдзельнічаюць фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Крынічанька” Раеўшчынскага Дома фальклору, вакальная група “Талака” Дзіцячага цэнтра культуры “Расток”, вакальная група “Кантраст” Красненскага СДК, іншыя калектывы, салісты Маладзечаншчыны.

Пачатак а 12-й гадзіне.

Святлана ЦІШКО



Читайте также

Ситуацию с домом № 73 по Великому Гостинцу в Молодечно прокомментировали в «Службе заказчика жилищно-коммунальных услуг Молодечненского района»
Kraj.by писал о протекшей кровле в доме №73 по улице В.Гостинец в Молодечно. Сегодня, 23 апреля, в КУП «Служба заказчика жилищно-коммунальных услуг Молодечненского района» рассказали о принимаемых мерах.
Впереди длинные выходные. Как будем работать и отдыхать в мае
На май выпадает три праздничных дня Праздник труда (1 мая), День Победы (9 мая) и Радуница (14 мая). Эти даты в нашей стране признаны официальными выходными.
«Мерседес»-эвакуатор горел в Глубоком – поврежден моторный отсек и часть салона машины
Ночью 23 апреля в Глубоком на 4-м Советском переулке загорелся «Мерседес»-эвакуатор. Причиной могло стать неосторожное обращение с электрооборудованием.