Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Беларуская глыбіня" адбудзецца ў Маладзечне 23 мая
"Беларуская глыбіня" выйшла ў выдавецтве "ЛогвінаЎ" пры патрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у 2014 годзе.
Пра гэта Край.бай у сваім прэс-рэлізе паведаміла прэс-служба незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".
Сустаршыня БХД Павел Севярынец правядзе прэзентацыю сваёй новай кнігі ў Барысаве 20 мая, 21 мая – у Оршы, 23-га – у Маладзечне, 24 мая – у Магілёве.
Кніга "Беларуская глыбіня" – гэта серыя эсэ пра беларускую глыбінку, гісторыю і нацыянальную ідэю.
Па матэрыялах прэс-рэліза незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя"