Опубликовано: 18 октября 2012, 14:51
54

Маладзечанскія бібліятэкі атрымалі кнігі ў падарунак ад чытачоў і выдаўцоў

У акцыі “Падары кнігу бібліятэцы”, аб’яўленай у пачатку года, прынялі ўдзел жыхары раёна, пісьменнікі, рэдакцыі газет, беларускія выдавецтвы, грамадскія арганізацыі.

Жыхары раёна, пісьменнікі, рэдакцыі газет, выдавецтвы краіны, грамадскія арганізацыі падарылі больш за тры тысячы кніг. Гэта мастацкія творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, навучальная, даведачная, навукова-папулярная літаратура, выданні для дзяцей. Як правіла, людзі, якія дораць бібліятэкам кнігі, любяць чытаць самі і маюць хатнія бібліятэкі, у якіх сабрана самае дарагое сэрцу.

Цікавыя беларускія выданні атрымала Цэнтральная раённая бібліятэка імя Багдановіча пад час правядзення культурна-асветніцкай акцыі “Шляхамі паэтаў”, прысвечанай юбілеям класікаў беларускай літаратуры, – Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка. Гэта кнігі вядомага калекцыянера паштовак Уладзіміра Ліхадзедава і галоўнага рэдактара газеты “Звязда” Алеся Карлюкевіча “Знічкі Айчыны: гісторыя Беларусі ў старых паштоўках”, кніга таго ж Алеся Карлюкевіча “Сцежкамі Ігуменшчыны”, кніга вядомага беларускага этнографа Паўла Шпілеўскага “Беларусь у абрадах і казках” і шмат іншых.

Падарункам для чытачоў Турэц-Баярскай сельскай бібліятэкі стаў прыезд 11 верасня кіраўніцтва Беларускага фонда культуры і “Краязнаўчай газеты”. У бібліятэку былі перададзены кнігі, сабраныя ГА “Беларускі фонд культуры”:

- аповесць Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” на беларускай, украінскай, рускай і англійскай мовах,

- тры кнігі Максіма Багдановіча, якія выйшлі да юбілею класіка на беларускай і дзевяці замежных мовах,

- выданні з аўтографамі Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Ліпскага, Навума Гальпяровіча, Алеся Жука, Уладзіміра Гілепа, Сяргея Законнікава, Леаніда Лыча і іншых. Пісьменнік Анатоль Бутэвіч, які прысутнічаў на свяце, падараваў кнігі з уласнай бібліятэкі.

Супрацоўнікі маладзечанскіх бібліятэк удзячныя і выдавецтвам Беларусі, што прынялі ўдзел у акцыі “Падары кнігу бібліятэцы”. Адным з першых далучыўся да яе выдавец Аляксей Вараксін. Падтрымалі ініцыятыву Віктар Хурсік і Зміцер Колас, выдавецтвы “Звезды гор”, “Мон литера”, “Аверсэв”, “Харвест”, “Красико-принт”, “Прокомплекс”, “Зорны верасок”, “Квадрограф”, “Про Христо” і ВА ТАА “Эльсід”, “Кнігазбор”, “Чатыры чвэрці”, “Галіяфы”.

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Багдановіча атрымала таксама падарунак ад пасольства Кітая – кнігі і дыскі аб гісторыі, традыцыях, прыродзе Кітая.

Акцыя “Падары кнігу бібліятэцы” будзе доўжыцца да канца года.

Метадыст Маладзечанскай ЦРБ Барыс БРАЦУК для Край.бай

Читайте также

«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.