Опубликовано: 19 мая 2014, 11:21
44
З кіраўніцтвам Маладзечанскага раёна арганізавалі тэлефонныя прамыя лініі
Аляксандр Яхнавец і Генадзій Бажко гатовы выслухаць жыхароў Маладзечаншчыны 20 мая.
20 мая з 15.00 да 16.00 па тэл. 77-04-21 можна будзе задаць пытанне старшыні Маладзечанскага райвыканкама Аляксандру Яхнаўцу, паведамляе «Маладзечанская газета».
20 мая з 10.00 да 11.00 па тэл. 77-28-36 прамую лінію па пытаннях сельскай гаспадаркі і харчавання праводзіць першы намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Бажко.
Паводле «Маладзечанскай газеты»