У парафіядзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзельнічаюць прадстаўнікі трох раёнаў нашага краю
V Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі стартавала 16 ліпеня ў Івянцы Валожынскага раёна і будзе доўжыцца да 19 ліпеня. У ёй удзельнічаюць сем каманд, у тым ліку з Будслава, Івянца, Беразінскага і Свіры.
Як адзначыў падчас урачыстай Імшы ксёндз Юрый Санько, спартсмены з парафій Ракава Валожынскага раёна і Вілейкі ў гэты час знаходзяцца на міжнароднай парафіядзе ў Польшчы.
У спаборніцтвах і конкурсах у Івянцы ўдзельнічаюць падлеткі 11-16 гадоў.
Па стане на 17 ліпеня ўжо адбылося прадстаўленне каманд і частка спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы і настольным тэнісе. Таксама ўдзельнікаў чакаюць конкурсы: народнай песні з прэзентацыяй свайго рэгіёна, рэлігійнай песні, малюнка, рэлігійных ведаў. І спаборніцтвы па паласе перашкодаў (турызм), міні-футболе і валейболе.
Вынікі парафіяды і фота можна ўбачыць ТУТ.
Валеры ТРАЦЯК