Опубликовано: 12 июня 2013, 15:37
44

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Маладзік" на фестывалі “Маладзечна-2013” прадставіў сваю бізнес-кампанію (ФОТА)

Найбольшым попытам у пакупнікоў карысталіся сувеніры з бісеру.

Пра гэта Край.бай расказала метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” Кацярына Пільнік.

Бізнес-кампанія цэнтра “Поспех” дзейнічае з 18 студзеня. Навучэнцы цэнтра творчасці “Маладзік” займаюцца вырабам сувеніраў, якія потым выстаўляюцца на продаж. Кожны з супрацоўнікаў кампаніі атрымлівае заробак, адпаведны выкананай працы.

Вырабы бізнес-кампаніі былі прадстаўленыя на тэматычнай пляцоўцы “Маладзечна – мой горад дзяцінства”, якая дзейнічала 7-8 чэрвеня каля кінатэатра “Радзіма” у межах фестывалю песні і паэзіі “Маладзечна-2013”.

Попытам карысталіся сувеніры з бісеру і валянай воўны на магнітах, зробленыя кампаніяй “Поспех”.

Изображение 2

Акрамя таго, на тэматычнай пляцоўцы працавала выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Мелодыі лета” ЦТДзіМ “Маладзік”. Тут былі прадстаўленыя вырабы педагогаў і навучэнцаў цэнтра творчасці. Цікавасць у людзей выклікалі льняныя лялькі ў нацыянальных строях, ружы са скуры, дрэвы і кветкі з бісеру.

– Аб’яднанні па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладнога профілю нашага цэнтра карыстаюцца вялікай папулярнасцю. У іх займаюцца каля 1 240 дзяцей горада і раёна – гэта амаль палова ўсіх навучэнцаў цэнтра творчасці. На сённяшняй выставе прадстаўлены лепшыя з работ, таму я магу з упэўненасцю сказаць, што выстава – гэта наш гонар і гонар нашых выхаванцаў, – адзначыла намеснік дырэктара ЦТДзіМ “Маладзік” Наталля Усцюшэнка.

Для тэматычнай пляцоўкі “Маладзечна – мой горад дзяцінства” цэнтр “Маладзік” падрыхтаваў таксама канцэртна-гульнявую праграму.

Вядучыя канцэртнай праграмы Карына і Наталля Бабаян

Изображение 4

Изображение 3

Изображение 5

Изображение 6

Метадыст ЦТДіМ "Маладзік" Кацярына ПІЛЬНІК для Край.бай
Фота аўтара

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.
Диван сгорел в подвале дома в Браславе, где живут две бабушки – пенсионеркам пришлось покинуть свои квартиры
В Браславе на улице Мелиораторов ранним утром 10 мая горел подвал двухквартирного жилого дома, в котором живут бабушки. Пожилым женщинам 85 и 77 лет. Пенсионерки вынуждены были покинуть свои квартиры, спасаясь от пожара.