Свята вяртання птушак адбылося ў Маладзечне (ФОТА)
30 красавіка ў дзіцячым цэнтры культуры “Росток” прайшло фальклорнае свята “Хай поўніцца птушыным спевам Беларусь”. У ім удзельнічалі выхаванцы аб’яднання “Беларуская спадчына”.
Свята пачалося з тэатралізаванай дзеі: Вясноўка і Птушкі віталі гасцей з прыходам вясны, прылётам птушак. Удзельнікі выказвалі свае пажаданні на лета, перадаючы адзін аднаму “Птушку шчасця”.
Свята прадоўжылася на гульнёвых пляцоўках “Мурлынзія”, “Буслянка”, “Карагодная”, “Пераправа”, “Шпакоўня”, “Вясновы гай”, “Маляванка”: дзеці вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, спявалі, адгадвалі загадкі. Акрамя таго, у межах свята адбылася выстава дзіцячых работ на вясновую тэму “Карціны, намаляваныя самой прыродай”, а таксама выстава жывых птушак, якіх прадставіў маладзечанскі арнітолаг Дзмітрый Халадзінскі.
Інфармацыя і фота прадастаўленыя Край.бай дзіцячым цэнтрам культуры “Росток”