Опубликовано: 17 апреля 2014, 09:36
37

Шасцігадовы маладзечанец стварае элементы дэкору і ўпрыгожанні з гузікаў

Выхаванец дзіцячага сада №5 Маладзечна Мікіта Герасімюк стаў уладальнікам дыплома абласнога фестывалю даследчых работ «Я – даследчык» сярод дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.

Аб гэтым 16 красавіка піша “Маладзечанская газета”.

Нягледзячы на свой узрост, шасцігадовы Мікіта Герасімюк умее прышываць гузікі і навучыў гэтаму сваіх сяброў, якія разам з ім наведваюць яслі-сад №5 Маладзечна.

Таксама пры дапамозе гузікаў хлопчык стварае элементы дэкору, упрыгожанні, масажоры для ног і цацкі.

Нядаўна Мікіта ўразіў журы абласнога фестывалю даследчых работ «Я – даследчык» сярод дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, які чацвёрты раз праводзіўся ў сталіцы.

Дзеці прапанавалі больш за 100 распрацовак. Ім дапамагалі педагогі. Мікіта працаваў са сваёй мамай Аксанай Раманаўнай, якая працуе выхавальніцай.

– Мікіта здольны хлопчык, – заўважае яна. – Мне было лёгка працаваць з ім над даследчай работай «Другое жыццё гузіка». Гэта якраз той выпадак, калі як педагог я ішла ўслед за ідэямі свайго выхаванца. Мікіта прыдумаў, як упрыгожыць гузікамі настольную лямпу і фотарамку, зрабіць арыгінальны гальштук і незвычайны гадзіннік – усяго 25 аўтарскіх вырабаў.

Акрамя творчасці, Мікіта захапляецца хакеем, марыць стаць міліцыянерам.

Паводле “Маладзечанскай газеты”

Читайте также

Команда учащихся медколледжа из Молодечно стала победителем областного конкурса художественной самодеятельности
Областной конкурс самодеятельного художественного творчества среди учащихся медицинских колледжей Минской области проходил в Слуцке. Первое место заняли учащиеся из Молодечно.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
Легковушка «Фольксваген» горела в Мяделе – мотор, салон и лобовое стекло повреждены
В Мяделе на Нарочанской улице поздним вечером 7 декабря вспыхнул легковой автомобиль «Фольксваген». Люди не пострадали. Причиной происшествия могла стать электрическая проводка.