Самую прыгожую дзяўчыну выбірала асацыяцыя «Маладзечнабуд» сярод работніц прадпрыемстваў
Самую прыгожую дзяўчыну выбралі сярод работніц прадпрыемстваў, што ўваходзяць у асацыяцыю «Маладзечнабуд» – ААТ «Спецбудмеханізацыя», «Будаўнік-197», «Аддзелачнік-198», «ПМК-212», «Будаўнік-169», філіял «Маладзечнажалезабетон».
Аб гэтым 13 сакавіка паведамляе “Маладзечанская газета”.
Удзельніцы конкурсу «Міс Маладзечнабуд» Вольга Кавальчук, Алена Завадская, Вольга Шастоўская, Святлана Сасноўская, Людміла Шарак, Алеся Бяроза і Святлана Брыль прадэманстравалі гледачам і журы свой кругагляд, майстэрства дэфіле, а таксама яны спявалі і танцавалі.
Карона «Міс Маладзечнабуд» дасталася Вользе Кавальчук (ААТ «Будаўнік-197»).
Святлана Брыль (ААТ «Спецбудмеханізацыя») стала «Міс грацыя», Алеся Бяроза з гэтай жа арганізацыі – «Міс сціпласць».
Звання «Міс талент» удастоена Алена Завадская (філіял «Маладзечнажалезабетон»), «Міс элегантнасцю» і «Міс артыстычнасцю» названы Вольга Шастоўская і Святлана Сасноўская з ААТ «ПМК-212».
А Людміла Шарак (ААТ «Будаўнік-197») стала лепшай у дзвюх намінацыях – «Міс зачараванне» і «Міс глядацкіх сімпатый».
Удзельніцы атрымалі дыпломы, грашовыя прэміі і вазы, вырабленыя на заводзе ў Барысаве спецыяльна для гэтага конкурсу.
Паводле “Маладзечанскай газеты”