Падчас Чэмпіянату свету па хакеі культработнікі Маладзечанскага раёна прадавалі сувеніры і спявалі песні
На адной з пляцовак ля Мінскага лядовага Палаца спорту два дні выступалі супрацоўнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна, раённага цэнтра рамёстваў і ўдзельнікі клуба майстроў народнай творчасці «Вытокі».
Аб гэтым піша «Маладзечанская газета».
Загадчык аддзела дэкарытыўна-прыкладнога мастацтва раённага цэнтра рамёстваў Аксана Гулецкая паведаміла, што вялікім попытам у наведвальнікаў карысталіся сувеніры з ільну і саломкі, вязаныя рэчы.
Часта спыняліся людзі ля інкруставаных саломкай пано, вышытых кручком карцін, вырабаў са скуры і камянёў. Многія цікавіліся тэхнікай выканання гэтых экспанатаў, знаёміліся з майстрамі, дзякавалі ім за творчасць.
Свае песні дарылі ўдзельнікі вакальных ансамбляў «Асалода» Раёўскага сельскага Дома культуры, «Маладзея», ВІА «Маладзечна» Чысцінскага СДК, а таксама выканаўцы Уладзімір Зданкевіч, Ганна Мартынава, Вераніка Гапанёнак, Максім Сарока, Дзмітрый Зеньчык, Ясенія Мікуліч.
Прадстаўнікі Чысці ў Мінску
Паводле «Маладзечанскай газеты»