Навучэнцы маладзечанскай гімназіі №10 перамаглі ў інтэлектуальнай гульні «Эрудыт-2013» (ФОТА)
28 лістапада ў Дзіцячым Цэнтры культуры «Расток» адбылася фінальная гульня «Эрудыт-2013», якая была прысвечаная тэме «Па старонках кнігі «Памяць Маладзечаншчыны».
У ёй удзельнічалі пяць каманд-пераможцаў паўфінальнай гульні: сярэдняй школы №1, гімназіі №6, гімназіі №10, гімназіі-каледжа мастацтваў і Палачанскай сярэдняй школы.
Каманды добра падрыхтаваліся і паказалі выдатныя вынікі. Перамаглі эрудыты гімназіі №10. Яны набралі 16 балаў з 18 магчымых.
Усе каманды былі адзначаныя дыпломамі ўдзельнікаў фінальнай гульні «Эрудыт-2013», а гімназісты атрымалі дыплом пераможцаў і кубак.
Паводле матэрыялаў, прадастаўленых Край.бай Дзіцячым Цэнтрам культуры «Расток»