Опубликовано: 20 мая 2013, 19:09
44

Маладзечанская дружына скаўтаў адзначыла сваё 20-годдзе (ФОТА)

Дружыне скаўтаў Маладэчына 10 мая споўнілася 20 гадоў. На ўрачысты збор, прысвечаны гэтай даце, сабраліся 80 чалавек: цяперашнія і былыя скаўты, кіраўнікі, сябры, бацькі.

Кіраўнікі маладзечанскіх дружын "Імкненне" і "Нямецкі фальварак" Віталь Млечка і Сяргей Шыман, а таксама аднадумцы Васіль Мунцяну з Мінска, Андрэй Аляхновіч з Крупак і Станіслаў Зубовіч з Заслаўя павіншавалі "Маладэчына" з юбілеем.

Андрэй Аляхновіч з Крупак

Изображение 9

Падчас мультымедыйнай прэзентацыі прысутныя ўспомнілі самыя яркія моманты ў гісторыі дружыны. Скаўт-інструктарам, якія прайшлі перападрыхтоўку, уручылі адпаведныя пасведчанні.

Пасведчанне аб перападрыхтоўцы атрымоўвае Віталь Капорын. Уручаюць Валеры Трацяк і Мікалай Рудовіч

Изображение 6

Сяргей Шыман, Анастасія Шыман, Дзмітры Бялоў, Ганна Цішко, Уладзіслаў Мацуновіч, Наталля Шырко і іншыя выканалі песні.

На сцэне – начальнік дружыны "Маладэчына" Валеры Трацяк

Изображение 2

Ганна Цішко і Сяргей Шыман

Изображение 10

Анастасія Шыман

Изображение 8

Эдуард Жалубоўскі

Изображение 11

Ва ўрачыстай абстаноўцы Дзяніса Аладзіна пасвяцілі ў малодшыя скаўты.

Изображение 4

Изображение 5

Наталля Шырко і Арцём Кавяза нядаўна сталі скаўтамі

Изображение 12

Былі і высокія ўзнагароды. Віцэ-прэзідэнт грамадскай арганізацыі “Беларускі скаўцкі рух” Мікалай Рудовіч уручыў куратару дружыны Барысу Вайцяхоўскаму і яе кіраўніку Валерыю Трацяку скаўцкія ордэны “Бронзавы зубр”. Усяго ў Беларусі такую ўзнагароду маюць восем чалавек.

Ордэн “Бронзавы зубр” уручаюць начальніку дружыны "Маладэчына" Валерыю Трацяку

Изображение 3

Изображение 7

Изображение 1

Затым быў салодкі стол для малодшых, а ветэраны дружыны, самаму старэйшаму з якіх 38 гадоў, адправіліся за горад на скаўцкі пікнік. На традыцыйны 21-ы вясенні злёт "Уша-2013" сабраліся скаўты з Мінска, Смаргоні, Маладзечна, іншых гарадоў Беларусі – больш за 150 чалавек. Ад імя Беларускай скаўцкай арганізацыі юбіляраў павіншаваў першы старшыня савета арганізацыі Ігар Касцевіч.

Першы скаўцкі патруль “Воўк” на чале са скаўт-інструктарам Валерыем Трацяком з’явіўся ў горадзе ў маі 1992 года. Пра гэта Край.бай пісаў раней. Падрабязней – ТУТ. Праз год, у 1993-м, пасвяцілі яшчэ 21 скаўта – і ўтварылася дружына. Ініцыятарам стварэння скаўцкай дружыны быў дырэктар Маладзечанскай беларускай гімназіі Барыс Вайцяхоўскі. Ён і стаў шэф-скаўтам, куратарам арганізацыі.

За 20 гадоў праз “Маладэчына” прайшло больш за 500 кадэтаў (кандыдатаў), 152 з іх былі пасвечаны ў скаўты. Было падрыхтавана 22 скаўт-інструктары, два з іх – Валеры Трацяк і Мікалай Рудовіч – сталі скаўт-майстрамі. Цяпер у дружыне 42 чалавекі на чале са скаўт-майстарам Валерыем Трацяком.

“Скаўцкая методыка дае магчымасць рэалізавацца асобе ў калектыве і не страціць сваёй індывідуальнасці. Аглядаючыся на перажытыя гады, мы можам сказаць, што ўсе сябры дружыны знайшлі сваё месца ў жыцці, сталі добрымі спецыялістамі і грамадзянамі сваёй краіны”, – адзначыў Валеры Трацяк у размове з карэспандэнтам Край.бай.

Святлана ЦІШКО
Фота Віталя МЛЕЧКІ

Читайте также

Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
Команда учащихся медколледжа из Молодечно стала победителем областного конкурса художественной самодеятельности
Областной конкурс самодеятельного художественного творчества среди учащихся медицинских колледжей Минской области проходил в Слуцке. Первое место заняли учащиеся из Молодечно.
В Докшицком районе в ДТП пострадала пассажирка
6 декабря около 10 часов на 109-м километре автодороги Р-3 «Лагойск-Зембин-Глубокое», по предварительной информации, 39-летний водитель грузового автомобиля Jac при выезде со второстепенной дороги не уступил дорогу и совершил столкновение с автомобилем Chevrolet, движущимся по главной дороге.