Маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Маладзечна павіншвалі з надыходам вясны (ФОТА)
Дабрачынную акцыю правялі святары і валанцёры грэка-каталіцкай царквы і грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых”.
Айцец Аляксандр Шыбека, айцец Вячаслаў Гарчакоў, валанцёр Вольга Каменская і выканаўчы дырэктар Маладзечанскага аддзялення ГА “ХСДМ” Валеры Трацяк 1-2 сакавіка наведалі сяброў клуба “Эверэст”, якія маюць праблемы са здароўем. І перадалі невялікія падарункі, дасланыя жыхарамі Чэхіі.
Арцём Фядуцік, Тоня Рак, Аляксандр Данкевіч прыкаваныя да ложка цяжкай хваробай. Праблема ў маладых людзей – ізаляванасць ад грамадства з-за хваробы. Блізкія і інтэрнэт – асноўныя суразмоўцы на працягу дня. Таццяна Рашчынкіна наведвае аддзяленне дзённага знаходжання маладых інвалідаў пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Маладзечна “Прыстань надзеі”. Наталля Рашчынкіна, Дзяніс Вайцяхоўскі і іншыя сябры клуба “Эверэст” вучацца ў гімназіі і каледжы адпаведна і маюць больш кантактаў з людзьмі. Знайсці больш сяброў у інтэрнэце, а, магчыма, і не толькі ў інтэрнэце ім паабяцалі ўдзельнікі дабрачыннай акцыі.
Айцец Аляксандр Шыбека і Аляксандр Данкевіч
Валеры ТРАЦЯК
Фота аўтара