Лебедзі вярнуліся на Маладзечаншчыну
Белыя лебедзі пасяліліся ў ваколіцах Яхімоўшчыны Маладзечанскага раёна.
Як піша 2 мая «Маладзечанская газета», прыляцелі, каб звіць гнёзды і прадоўжыць свой род, лебедзі. Нядаўна іх галасамі напоўніліся ваколіцы Яхімоўшчыны.
Спачатку птушкі доўга кружылі над знаёмымі азёрамі. Потым пара апусцілася на вадаём і паплыла да бліжэйшага зарасніку вярбы і трыснягу.
Праз некалькі дзён пачаліся сямейныя клопаты. Цёплая пара хуткацечная, а паспець трэба шмат: звіць гняздо, абараніць, выгадаваць і «паставіць на крыло» маладое пакаленне.
Паводле «Маладзечанскай газеты»