Опубликовано: 25 июля 2012, 17:05
37
ФОТАФАКТ: Сметніца ў маладзечанскім парку стаіць пасярод газона
Каб выкінуць смецце, давядзецца прайсці па газоне, што з'яўляецца парушэннем Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Хадзьба па газонах падпадае пад артыкул 15.22 ч.3 кодэкса "Незаконнае знішчэнне або пашкоджанне дрэў, кустарнікаў, кветнікаў, газонаў, размешчаных на зямлі населеных пунктаў".
Парушэнне прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад аднаго да пяці мільёнаў рублёў (ад 10 да 50 базавых велічыняў).
Валянцін ЦІШКО
Фота аўтара