Опубликовано: 21 ноября 2012, 15:17
34

Фінал раённай інтэлектуальнай гульні адбыўся ў Маладзечне

Пераможцай гульні «Усезнайкі-2012», у якой прымалі ўдзел школы горада і раёна, стала каманда СШ №1 імя Янкі Купалы, якая атрымала 15 балаў з 18 магчымых.

Фіналісты вызначыліся 26 кастрычніка ў паўфінале, які прайшоў у дзіцячым Цэнтры культуры «Расток» і быў прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. З трынаццаці каманд горада і раёна ў фінал прайшлі каманды СШ №1 імя Янкі Купалы, гімназіі №7, СШ №9, Хажоўскай СШ і СШ №14.

Яны сустрэліся 15 лістапада. Фінальная гульня была прысвечаная Году кнігі і мела назву «Гістарычнае падарожжа ў кнігу». У выніку перамагла каманда СШ №1. Яна атрымала дыплом і падарункі, якія прадаставілі спонсары гульні «Усезнайкі-2012» – акцыянернае таварыства «Вежа ММФ» на чале з дырэктарам Васілём Каралецкім.

Інфармацыя прадстаўленая дзіцячым Цэнтрам культуры «Расток»

Читайте также

В Молодечненском районе опасные участки на закруглении дорог подсыпали
В ДРСУ №195 сообщили о подсыпке опасных участков дорог. Проехали, убедились, что все в порядке.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.