Опубликовано: 25 июня 2014, 16:47
40

Якія пытанні абмяркоўвалі дэпутаты на выязной сесіі Маладзечанскага райсавета 19 чэрвеня

Маршрут пралягаў ад Маладзечна праз Краснае, Плябань, Баяры, Ушу, Аляхновічы, Дубраву, Вязынку, Повязынь, Радашковічы, Гранічы, Гарнякі да Чысці.

У час выязной сесіі райсавета 19 чэрвеня дэпутаты разам з кіраўніцтвам і адказнымі работнікамі выканаўчага камітэта, старшынямі сельскіх, а таксама Радашковіцкага пасялковага Саветаў, кіраўнікамі сельгасарганізацый праехалі па раёне, а потым прааналізавалі работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў Маладзечаншчыны. Аб гэтым паведамляе «Маладзечанская газета».

Усходняя частка Маладзечаншчыны адметная найперш тым, што тут размешчана вялікая колькасць садовых таварыстваў – больш за сотню. Апошнія ствараюць адчувальную нагрузку на экасістэму, з’яўляюцца «пастаўшчыкамі» значных аб’ёмаў смецця і камунальных адходаў. Недастатковая культура асобных дачнікаў цяжкім грузам кладзецца на раённую камунальную службу, выклікае нараканні з боку адміністрацый сельскіх і пасялковага выканкамаў, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў.

На сесіі быў агучаны нават такі дзіўны факт. На кантэйнерах, устаноўленых на тэрыторыі аднаго з таварыстваў, быў пагрозлівы надпіс: «Смецце не выкідаць!», таму і «едзе» яно на аўтобусныя прыпынкі, пакідаецца на абочынах чыгункі і аўтамабільных дарог, у лесе.

– Мы паглядзелі, у якім стане знаходзяцца дарогі, сельгасугоддзі, населеныя пункты, пачулі каментарыі старшынь выканкамаў. Цяпер на падставе ўбачанага і абмеркавання праблемы павінны не толькі даць ацэнку ўсім, хто непасрэдна адказвае за парадак у агульным доме, але і сваё месца ў гэтай рабоце вызначыць, – звярнуўся да прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Невяровіч.

З інфармацыяй па тэме выступіў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў. Ён запэўніў, што работа не ідзе самацёкам: рашэннем райвыканкама створаны раённы штаб па навядзенні парадку на зямлі, устаноўлены адзіны санітарны дзень, праведзены спецыяльны месячнік і акцыя «Саюзная ўборка». Праблема пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі раённых СМІ. Сярод суб’ектаў гаспадарання, якія можна паставіць у прыклад іншым, было названа ААТ «Аграфірма «Лебедзева». А вось сумесныя намаганні ААТ «Купала-Агра» і «Дубрава-2013», а таксама Радашковіцкага і Аляхновіцкага сельвыканкамаў жаданай аддачы пакуль не прынеслі.

• З пачатку года на тэрыторыі раёна ліквідавана 135 звалак – найбольш сістэмна працавала ў гэтым кірунку адміністрацыя Маркаўскага і Радашковіцкага сельвыканкамаў.

• За розныя парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства складзена 298 пратаколаў на юрыдычных і фізічных асоб, сума штрафаў дасягнула 200 мільёнаў рублёў.

– Трэба пераканаць кожнага жыхара раёна, што падтрыманне парадку на рабочым месцы, на вуліцы, у двары, полі і ў лесе – гэта эканомія грошай, здаровае асяроддзе пражывання і, урэшце, імідж нашай краіны, – завяршыў свой даклад Уладзіслаў Чарноў.

Цікавыя факты і павучальныя прыклады прагучалі таксама ў выступленнях намесніка галоўнага ўрача занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргея Каравая, дэпутатаў райсавета Віктара Малайчука і Мікалая Наздрына-Платніцкага.

– Мы ў стане навесці і падтрымліваць належны парадак у раёне, – перакананы старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец. – І каб такое адбылося, усім варта ўзмацняць намаганні. Тлумачыць важнасць такой работы, а калі ўгаворы не спрацоўваюць – караць рублём. І нядбайных гаспадароў, і безадказных кіраўнікоў, і абыякавых чыноўнікаў.

Свае адносіны да праблемы і яе вырашэння ў Маладзечанскім раёне выказаў на сесіі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Станіслаў Кулеш.

Сесія прызнала недастатковай работу ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, старшынь сельскіх і пасялковага выканаўчых камітэтаў, ДРБУ №195, землеўпарадкавальнай службы райвыканкама па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах, на прыватных падворках і тэрыторыях, што прылягаюць да іх, на аўтадарогах і аўтобусных прыпынках.

Прадпрыемствам і арганізацыям АПК, сельвыканкамам прапанавана больш настойліва займацца ўводам у абарот пустуючых зямель, выканаць увесь комплекс работ па знішчэнні баршчэўніку Сасноўскага, іншых інвазійных раслін. Райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, занальнаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі давядзецца ўзмацніць кантроль за санітарным утрыманнем аб’ектаў сельгаспрызначэння, населеных пунктаў, зон і ўстаноў адпачынку, садовых таварыстваў. Асаблівыя намаганні давядзецца прыкласці УП «Камунальнік»: па зборы і вывазе камунальных адходаў, інфармаванні насельніцтва аб паслугах, звязаных з вывазам буйнагабарытных, будаўнічых адходаў, складанай бытавой тэхнікі, па азеляненні тэрыторый. Канкрэтныя даручэнні атрымалі кіраўнікі іншых арганізацый, ад дзейнасці якіх таксама залежыць парадак на зямлі, у населеных пунктах.

Паводле «Маладзечанскай газеты»

Читайте также

Футбольный клуб «Молодечно» потерпел шестое поражение подряд в высшей лиге сезона-2025
Футбольный клуб «Молодечно» 27 апреля в столице проиграл «Ислочи» из Минского района со счетом 0:4. Один гол зелено-белые пропустили в первом тайме. Еще три мяча влетело в их ворота во второй половине встречи.
До 10 лет лишения свободы грозит директору сельхозпредприятия в Глубокском районе за превышение служебных полномочий
Сотрудники БЭП Витебской области выявили факты фальсификаций в одном из сельскохозяйственных предприятий Глубокского района.
«Особые чувства мы начинаем испытывать к нашим предкам с взрослением». Семья из Вилейки о традициях Радоницы
Юлия и Андрей накануне и в день праздника объезжают пять кладбищ. Навещают усопших родных на кладбище Лесном в Вилейке, а ещё в деревнях Харки, Тарасовичи, Грицы, Дуброво.