Опубликовано: 02 мая 2013, 17:22
46

Маладзечанскі раён і шведскі горад Нарчопінг наладзяць супрацоўніцтва ў бізнесе і культуры

Магчымасці супрацоўніцтва паміж Маладзечанскім раёнам і шведскім горадам Нарчопінг абмеркавалі старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец і адказны за канцэртную дзейнасць Шведска-Беларускай бізнес-асацыяцыі Яраслаў Шонскі.

Прадстаўнік гэтай асацыяцыі наведаў нашу краіну па запрашэнні мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага», паведамляе 2 мая “Маладзечанская газета”.

Перад яго сустрэчай са старшынёй райвыканкама адбыліся візіт у Залессе, наведванне Палаца культуры г. Маладзечна і музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага.

- Уражанні ад знаёмства з Маладзечнам і Беларуссю вельмі добрыя, - сказаў Яраслаў Шонскі. - У час свайго візіту я яшчэ раз пераканаўся: Беларусь - краіна з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай.

Па словах замежнага госця, галоўнымі мэтамі яго візіту былі знаёмства з культурным і эканамічным патэнцыялам Маладзечна, а таксама наладжванне сувязей у сферы турызму.

- Дзелавыя колы Швецыі зацікаўлены ў наладжванні ўзаемавыгадных кантактаў з беларускімі бізнесменамі, - падкрэсліў Яраслаў Шонскі. - Гэта, у прыватнасці, тычыцца сумесных праектаў у галіне альтэрнатыўнай энергетыкі і рэсурсазберажэння. Аматараў класічнай музыкі (якіх у Швецыі вельмі шмат) маглі б зацікавіць мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Міхала Клеафаса Агінскага. Вось чаму супрацоўніцтва ў галіне турызму з’яўляецца адной з найважнейшых задач Шведска-Беларускай бізнес-асацыяцыі.

Нарчопінг (родны горад Яраслава Шонскага) - буйны прамысловы і транспартны цэнтр Швецыі. Ён знаходзіцца за 170 кіламетраў ад Стакгольма. У горадзе развіта электратэхнічная, радыёэлектронная, хімічная, папяровая прамысловасць. Колькасць насельніцтва - прыкладна 130 тысяч чалавек.

Па матэрыялах “Маладзечанскай газеты”

Читайте также

Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
Пенсионер найден мертвым в ванне минской квартиры
В квартире многоэтажного жилого дома на улице Леси Украинки в Минске днем 7 мая спасатели МЧС достали из ванны тело мертвого пенсионера. Это как минимум четвертый подобный случай в столице с начала года.