Маладзечанскі аўтапарк №4 закупіў новыя аўтобусы ПАЗ
Маладзечанскі аўтапарк за бюджэтныя сродкі набыў чатыры новыя аўтобусы ПАЗ (Паўлаўскі аўтамабільны завод). Цяпер яны выкарыстоўваюцца на прыгарадных маршрутах.
Тэхніка адпавядае экалагічнаму стандарту Еўра-5 і адрозніваецца павышанай праходнасцю і эканамічнасцю ў эксплуатацыі, піша «Маладзечанская газета».
Аўтобусы могуць развіваць хуткасць да 100 кіламетраў у гадзіну, маюць высокую пасадку і найбольш падыходзяць для грунтавых дарог, паведаміў начальнік пасажырскай аўтакалоны Уладзімір Шкода.
Расход паліва ў новых ПАЗах складае прыкладна 18 літраў на 100 кіламетраў. Спецыяльная дабаўка супраць сажы зніжае колькасць шкодных рэчываў у выхлапных газах.
Аўтобус разлічаны на перавозку 42 пасажыраў. Колькасць месцаў для сядзення – 25. ПАЗы новых мадэляў больш камфортныя, чым іх папярэднікі.
Паводле «Маладзечанскай газеты»