Опубликовано: 21 ноября 2016, 15:32
35

МАЛАДЗЕЧНА. “Кірмаш праектаў для Маладзечна”: як палепшыць жыццё горада? Прэзентацыя крэатыўных ідэй

вул. Валынца, 12Б. 18.00

24 лістапада ў адукацыйным цэнтры “Адкрытая прастора” ў Маладзечне адбудзецца Кірмаш праектаў. Усе прысутныя атрымаюць магчымасць натхніцца досведам актыўных і цікавых людзей роднага горада, а аўтары ідэй змогуць атрымаць экспертную і народную ацэнку свайго праекта, апрабуюць і прарэкламуюць свае задумы.

Будуць прадстаўленыя 14 праектаў:

– “Танцавальны тур па грамадскіх месцах Маладзечна” (Воля Трубач) – арганізацыя танцавальных вечарын у грамадскіх месцах;

– “Гарадок – вядомы і невядомы” (Аляксей Жахавец) – напаўненне і прасоўванне сайта пра мястэчка Гарадок і яго наваколле;

– “Валанцёрская відэастудыя” (Руслан Кісялёў) – рэалізацыя крэатыўных праектаў і развіццё творчага патэнцыялу праз стварэнне відэаролікаў;

– “Праспект “РГ” (Наталля Тур) – новы фармат культурнага адпачынку і знаёмства з мясцовымі навінамі;

– “Прыхаванае вякамі” (Алеся Каролік) – відэапраект пра дзейнасць выбітных асоб Маладзечна;

– Клуб рэгіянальных мастакоў (Алена Скабло) – актывізацыя мастацкага жыцця ў горадзе праз стварэнне мастацкага аб’яднання;

– “Cinema Verite” (Вольга Пятрова) – стварэнне дзіцячай кінашколы;

– “Акно ў мінулае” (Яўген Марушка) – серыя адукацыйных семінараў, прысвечаных культуры і традыцыям Беларусі;

– “Папулярызацыя міжваеннай архітэктуры Маладзечна” (Уладзімір Садоўскі) – раскрыццё малавядомых старонак гісторыі Маладзечна на прыкладзе міжваеннай архітэктуры горада;

– “Музей выцінанкі” (Наталля Сухая) – стварэнне прасторы для рэалізацыі творчых праектаў мастацкага і этнаграфічнага характару;

– Міні-парк “Уша” (Руслан Кісялёў) – арганізацыя новага гарадскога аб’екта адпачынку, спорту і культуры;

– “Здаровы горад!” (Андрэй Буслаўскі) – ідэя стварэння велаінфраструктуры ў Маладзечне;

– “Забаўлянкі-выцінанкі”(Вольга Бабурына) – выданне і распаўсюд серыі паштовак з выцінанкамі і лекаламі на праз выставы, прэзентацыі і варштаты;

– “Горад майстроў” (Павал Хаванскі) – серыя майстар-класаў па народным рамёствам для ўсіх зацікаўленых.

Изображение 1

Уваход вольны.

Читайте также

Футбольный клуб «Молодечно» потерпел шестое поражение подряд в высшей лиге сезона-2025
Футбольный клуб «Молодечно» 27 апреля в столице проиграл «Ислочи» из Минского района со счетом 0:4. Один гол зелено-белые пропустили в первом тайме. Еще три мяча влетело в их ворота во второй половине встречи.
На электронных торгах в Молодечно можно купить автомобили VAZ, ГАЗ и UAZ
Филиал «Молодечненские электрические сети» РУП «Минскэнерго» информирует о приеме заявлений на участие в торгах, на которых выставлены несколько автомобилей.
23-летняя девушка погибла за рулем «Фольксвагена» под Вилейкой – ее сестра и друг сестры в больнице
В трех километрах от агрогородка Кривое Село Вилейского района вечером 29 апреля врезался в дерево автомобиль «Фольксваген Гольф». В аварии получила смертельные травмы 23-летняя девушка-водитель. Пассажиры, 16-летняя девочка и 19-летний парень, госпитализированы.