
Выстава вясельных здымкаў з Маладзечаншчыны
З радасцю запрашаем вас на адкрыццё фотавыставы з сямейных альбомаў "Вясельны вянок", якая адбудзецца ў цэнтры традыцыйнай культуры і побыту ў в. Плябані (22 км ад Маладзечна і 56 км. ад Мінска).
На выставе прадстаўлены 30 вясельных здымкаў цяперашніх або былых жыхароў Маладзечна і раёна. Самы стары здымак – 1916 года!
Падчас прагляду выставы будуць гучаць вясельныя песні і ўспаміны вяскоўцаў пра вясельны абрад, атрыманыя ў час этнаграфічнай экспедыцыі у чэрвені гэтага года. Танцы дапоўняць нашу сустрэчу.
Уваход у музей: 2 руб.
Графік працы цэнтра: серада – нядзеля 10.00-18.30, абед 14.00-14.30; выхадныя дні: панядзелак, аўторак.
Выстава будзе экспанавацца да канца лета.
На здымку: Маладзечна, 1957 г. Галюк Іван Аляксандравіч (1937 г.) і Юрэцкая Марыя Аляксандраўна (1938-2018 г.). Пражывалі ў в. Раеўшчына. З архіва сям’і Галюк.