Выстава Пятра і Таццяны Арцёмавых «Гармонія шкла»

У рамках XIX НАЦЫЯНАЛЬНАГА ФЕСТЫВАЛЯ БЕЛАРУСКАЙ ПЕСНІ І ПАЭЗІІ «МАЛАДЗЕЧНА – 2019» 8 чэрвеня у Мінскім абласным краязнаўчым музеі Маладзечна адкрылася выстава «Гармонія шкла» Пятра і Таццяны Арцёмавых, беларускіх мастакоў у галіне мастацкага шкла.

Доўгія гады яны працавалі на Барысаўскім хрустальным заводзе і эксперыментавалі па ўзбагачэнні фактур бясколернага шкла і хрусталю. Вобразы сваіх твораў яны будуюць на кантрасце шурпата-матавых і гладка-бліскучых фактур. Творы са шкла і хрусталю, удастоеныя дыпломаў і медалёў ВДНГ СССР, займаюць высокае месца ў калекцыях музеяў Масквы, Мінска, Віцебска, Магілёва, Маладзечна, Барысава.