Выстава «Лес дзяўчыны»

Маладзечанскі музычны каледж імя Агінскага запрашае на выставу работ маладых мастачак «Лес дзяўчыны».

Адкрыццё: 8 лютага, 18:30
Удзельнiцы: Палiна Скачкова / Алена Кучка / Варвара Суднiк / Лiдзiя Куршук / Ульяна Каленiк / Таццяна Ларына / Крысцiна Шчэмелева / Ганна Агеева / Дар'я Раўтовiч

Выстава работ маладых мастачак «Лес дзяўчыны» – вынік пленэру-пагружэння пректа «ART IN ACTION» ў густыя лясы і чыстыя воды блакітных азёр, праблемы самаідэнтыфікацыі, правоў чалавека, экалогіі і урбаністыкі праз дыялог і мастацкае даследаванне.

У лесе няма дзвярэй і вокнаў, яго нельга зачыніць, і немагчыма схавацца ў лесе ад самога сябе. Сыход ад сучаснай гарадской культуры, прасякнутай і насычанай электрычнасцю і інтэрнэтам, ад культуры, якая часта вызначае нашы маскі, але хавае нас саміх, зрабіў магчымым даследаваць сябе праз прыроду. Праз увагу да адчуванняў, сумленнасць прад'яўлення сябе свету, вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова - каранёў дрэваў, якія крэпка абдымаюць зямлю.

Гэтая выстава – разважанні дзевяці мастачак пра сябе і пра вонкавы свет, пра тыя выклікі, якія ставіць перад намі сучаснасць - агульначалавечыя і асабістыя. Мастачкі даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіi, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае «я», унутраныя і знешнія межы.

«Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем?»

Мы, каманда арганізатараў, Bazinato, Ірына Лукашэнка, Сафія Садоўская, Вольга Мжэльская, дзякуем усім, хто дапамог здарыцца гэтаму пленэру: Ганна Агеева, Ягор Войнаў, Ірына Сухій, Наталля Рабава, Антаніна Слабодчыкава, Валдзіс Фугаш, Надзея Царонак, Ігар Корзун, Ганна Дапшэвічутэ.