Тыдні Германіі ў Маладзечне
Тыдні Германіі пройдуць у гэтым годзе ў 11 гарадах Беларусі, паведамляе сайт Пасольства Германіі ў Мінску. У тым ліку з 26 верасня да 27 кастрычніка ў Маладзечне. Тыдні Германіі ў Маладзечне арганізуюць Цэнтральная раённая бібліятэка імя Багдановіча і Пасольства Германіі ў Мінску.
Праграма тыдняў Германіі ў Маладзечне – 2018
26.09, бібліятэка “Верасок”, 15.00 |
Адкрыццё Чытачы бібліятэкі пазнаёмяцца з надыходзячымі “Тыднямі Германіі”. Яны даведаюцца аб праграме асноўных мерапрыемстваў, пра магчымасць удзелу ў іх. А таксама пазнаёмяцца з працай медыя-аўтобуса Інстытута імя Гёте ў Мінску “DeutschExpress”. Па запрашэнні |
26.09, кінатэатр “Радзіма”, 17.00 |
Вечар нямецкага кіно Фільм “Цім Талер ці праданы смех” (2017, сямейны фільм) Пасольства Германіі ў Мінску сумесна з Інстытутам імя Гётэ і Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Багдановіча прэзентуе на працягу трох вечароў нямецкія мастацкія фільмы. На нямецкай мове з рускімі субтытрамі Уваход вольны |
27.09, бібліятэка “Верасок”, 15.00 |
Падарожжа па Германіі (прэзентацыя і віктарына) Чытачы бібліятэкі змогуць здзейсніць віртуальнае падарожжа па Германіі, паглядзець найбольш цікавыя славутасці краіны. З дапамогай краіназнаўчай віктарыны выявіцца пераможца - той, хто быў самым уважлівым і дасведчаным. Ён атрымае прыз. Па запрашэнні |
28.09, кінатэатр “Радзіма”, 17.00 |
Вечар нямецкага кіно Фільм “Усходні вецер” (2013, драма/ прыгоды) Пасольства Германіі ў Мінску сумесна з Інстытутам імя Гётэ і Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Багдановіча прэзентуе на працягу трох вечароў нямецкія мастацкія фільмы. На нямецкай мове з рускімі субтытрамі Уваход вольны |
29.09, бібліятэка “Верасок”, 10.00-21.00 |
Фотамарафон Жыхарам горада, якія захапляюцца фатаграфіяй, прапануецца "Фотамарафон", у якім прымуць удзел усе жадаючыя ад 14 гадоў. Уваход вольны |
5.10, бібліятэка “Верасок”, 14.00 |
Кулінарны майстар-клас “Нацыянальная нямецкая кухня – Баварыя” Падчас кулінарнага майстар-класа Зыгрыд Мурк распавядзе пра асаблівасці баварскай кухні і прыгатуе разам з удзельнікамі некалькі вядомых нацыянальных страў. Па папярэдняй рэгістрацыі |
18.10, бібліятэка “Верасок”, 15.00 |
Круглы стол на нямецкай мове “Моладзь Германіі і Беларусі” З удзелам валанцёраў з Германіі. Узаемны абмен інфармацыяй пра жыццё моладзі ў дзвюх краінах. На нямецкай мове Па папярэдняй рэгістрацыі |
23.10, кінатэатр “Радзіма”, 17.00 |
Вечар нямецкага кіно Фільм “Я і Камінскі” (2015, трагікамедыя) Пасольства Германіі ў Мінску сумесна з Інстытутам імя Гётэ і Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Багдановіча прэзентуе на працягу трох вечароў нямецкія мастацкія фільмы. На нямецкай мове з рускімі субтытрамі Уваход вольны |
27.10, бібліятэка “Верасок”, 16.30 |
Закрыццё “Тыдняў Германіі” ў бібліятэцы: фотавыстава У рамках заключнага мерапрыемства будуць падведзеныя вынікі “Фотамарафону” і ўручаныя прызы за лепшыя фотаздымкі. Па запрашэнні |