Трэнінг па мабільнай журналістыцы ў Маладзечне
Адукацыйны цэнтр «Адкрытая прастора» сумесна з «Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрашаюць блогераў (-ак), журналістаў (-ак), а таксама ўсіх, хто займаецца вядзеннем акаўнтаў арганізацый і ініцыятываў у сацсетках, на трэнінг «Мабільная журналістыка ў #Instagram: як гэта працуе».
Хто выступіць у якасці эксперткі?
Жанна Новік, медыя-журналістка, рэдактарка stories на Радыё Свабода
Калі: 3 лістапада (нядзеля) з 12.00 да 16.00.
Дзе: г. Маладзечна (дакладнае месца будзе паведамлена пазней адабраным удзельнікам (-цам)
Падчас трэнінгу вы даведаецеся:
• Instagram у Беларусі: як медыя і некамерцыйным арганізацыям стаць лепей;
• Фарматы і стылі сацыяльнай графікі ў Instagram;
• Як здымаць рэпартажы на мабільны тэлефон;
• Кантэнт для Instagram: што і як посьціць?
• Як раскруціць свой інстаграм пры дапамозе stories;
• Спецпраекты у Instagram;
• Інструменты для стварэння відэакантэнту, анімацыйных інтэрактыўных stories;
• На каго арыентавацца, што варта браць за прыклад: беларускія і замежныя прыклады.
Калі ёсць жаданне паўдзельнічаць, запаўняйце кароткую анкету да 28 кастрычніка.
Ініцыятыва «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для развіцця грамадзянскай супольнасці: лепшыя практыкі Эстоніі і Беларусі» рэалізуецца ПУ «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» у партнёрстве з Baltic Internet Policy Initiative (BIPI) і эстонскай арганізацыяй «Хар’юскі цэнтр прадпрымальніцтва і развіцця» (HEAK) у рамках праграмы «Супрацоўніцтва дзеля развіцця». Мясцовы партнёр – адукацыйны цэнтр «Адкрытая прастора».