Ток-шоу «Гарадскія прасторы Маладзечна: Ці ёсць патэнцыял для развіцця?»
Што такое гарадскія публічныя прасторы і як яны працуюць? Чым адметныя гарадскія прасторы Маладзечна? Як напоўніць звыклыя месцы ў горадзе незвычайнымі падзеямі? Як маладзечанцы могуць уключацца ў развіццё гарадскіх прастораў?
Кампанія «Будзьма беларусамі!» разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання «Сімпа» запрашае жыхароў Маладзечна па-новаму зірнуць на горад і гарадскія прасторы і разам падумаць аб тым, наколькі іншымі яны могуць быць, падчас адмысловага ток-шоу «Гарадскія прасторы Маладзечна: ці ёсць патэнцыял для развіцця?».
Сваімі развагамі і досведам падзеляцца:
Уладзімір Булаўскі – стваральнік культурнай прасторы «Vitebsk4me», мэнэджар культуры, рэгіянальны каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» (Віцебск);
Валянціна Сідоркіна – сузаснавальніца адукацыйнага цэнтра «Адкрытая прастора», сааўтарка праекта «Крэатыўная карта Маладзечна» (Маладзечна);
Андрэй Карпека – урбаніст, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы (Мінск).
Хочацца новых цікавых рашэнняў для свайго горада – далучайцеся да абмеркавання! Размова адкрытая для ўсіх жадаючых без абмежаванняў ва ўзросце і прафесіі.
Інфалінія: (029) 712-18-03, razam@budzma.org.