Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета»

0+

У пачатку ХХ стагоддзя ў фальварку «Ракуцёўшчына» дробнага шляхціца Вацлава Лычкоўскага адпачываў два летнія месяцы Максім  Багдановіч – малады паэт з Яраслаўля, якому было наканавана стаць адным з класікаў беларускай літаратуры.

Гэтае падарожжа на Бацькаўшчыну стала вырашальным для яго творчага шляху: менавіта тут, на зямлі продкаў, Максім Багдановіч адчуў сябе беларускім паэтам. Таму невыпадкова ў адноўленым фальварку ўжо не першы год збіраюцца на свята прыхільнікі творчасці самага рамантычнага беларускага паэта.

Праграму сёлетняга свята апублікаваў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Праграма
свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета – 2021»

15.30 − прывітальная імпрэза каля памятных камянёў;

16.00 − літаратурна-музычная імпрэза, у якой прымаюць удзел вядомыя беларускія паэты і дзеячы культуры: Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Міхась Пазнякоў, Іна Фралова, Юрась Нераток, Віка Трэнас, Галіна Сіўчанка, Кацярына Ваданосава з дачкой Стэфаніяй, фальклорныя калектывы і эстрадныя выканаўцы Маладзечаншчыны.

Іскрынкай свята стане выступ заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята».

Дабрацца можна электрычкай Маладзечна-Мінск (станцыя Уша). Адлегласць ад станцыі да музея – каля 2 км.