Народная сказка «Маша и медведь»

Народная казка Віктара Швембергера на беларускай мове. 

Рэжысёр – Зміцер Нуянзін.
Мастак – Валеры Рачкоўскі.
Прэм’ера – чэрвень 1997 года.

Ці ведаеце Вы, чаму заблукала Маша ў лесе? Па-першае, яна не паслухалася сваіх дзядулю і бабулю. Па-другое, вельмі захапілася, калі ўбачыла, колькі ягадак у лесе. Ды вось бяда! Яшчэ сяброўкі недзе зніклі, як скрозь зямлю праваліліся. Але Маша не разгубілася і знайшла ў лесе хатку, у якой жыве Мядзведзь. І што тут пачалося? Не, мядзведзь не з’еў Машу, таму што яна яму вельмі спадабалася: навучыла зубы чысціць, пашыла яму штаны. А яшчэ закранула самыя трапяткія струны яго мядзвежай душы. Адным словам, Мядзведзь знайшоў сабе сябра, а сапраўднае сяброўства здзяйсняе сапраўдныя цуды.

Государственное учреждение
«Минский областной театр кукол Батлейка»
УНП 600136804