Спектакль «Карона з кахання»

14+

Гэта лірычная драма па п’есе Анатоля Дзялендзіка, прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы.

Вялікіх мастакоў слова “карануе” час, і ў гэтай іх кароне дыяментамі зіхацяць думкі, мары, перажыванні, якія ўвасобіліся ў творах, што яны пакінулі нашчадкам. Але лёс дорыць творцам, акрамя выпрабаванняў, і высокія пачуцці, з якіх таксама складаецца сваеасаблівая карона – карона з кахання. Гэта лірычная гісторыя пра тое, як у жыцці маладога паэта Янкі Купалы з’явілася акторка-аматарка Паўліна Мядзёлка, што першай выканала галоўную ролю Паўлінкі ў яго аднайменнай камедыі, і якое месца затым яна заняла ў яго сэрцы. Дзеянне спектакля развіваецца імкліва, уцягваючы гледача разам з героямі ў віры часу. Усё мяняецца, пастаянным застаецца адно – каханне паміж Янкам і Паўлінай. Гэта іх адна карона на дваіх.

Спектакль ідзе на беларускай мове.