
Спектакль «Кар'ера доктара Рауса» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
- Жанр: Гістарычна недакладная трагікамедыя
- Аўтар: Віктар Марціновіч
- Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
- Працягласць: 2 г. 40 хв.
- Прэм'ера: 19 красавіка 2017 г.
16+
Людзi, якiя нарадзiлiся раней сваёй эпохi. Што мы ведаем пра iх? Сухія гістарычныя факты, даты і лічбы, партрэты ў падручніках. Ведаем iх дасягненні, якія сёння для нас натуральныя і незаўважныя. Але мы наўрад ці задумваемся аб тым, як такія людзі жылі, што адчувалі, як да іх ставіліся навакольныя i чаго iм каштавала апантанасць сваімі ідэямі, якая змяняла жыццё ўсяго чалавецтва. Кар’ера доктара Рауса – гісторыя чалавека, якi нарадзiўся значна раней сваёй эпохi. І імя яго – Францыск Скарына.
Спектакль пройдзе ў рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2018».