Прэзентацыя кнігі Кухмістра Верашчакі пра гісторыю алкагольных напояў "Сакатала Бочачка"

18+

Новая кніга Алеся Белага ("Кухмістра Верашчакі"), прысвечаная гісторыі алкагольных напояў нашага краю, пісалася 18 гадоў. Маладзечна, як своеасаблівая сталіца былой Усходняй Віленшчыны, абранае як месца першай прэзентацыі невыпадкова. Бо менавіта ў гэтым краі ці не найбольш яскрава праявіліся апісаныя ў кнізе традыцыі, напрыклад, вытворчасць славутай літоўскай старкі. Ды і сяброў і добрых знаёмых у аўтара ў Маладзечне і ваколіцах нямала. Калі ласка, прыходзьце на гэтую цікавую імпрэзу – яна зусім не будзе папулярызаваць алкаголь, але наадварот – памяркоўнасць і асэнсаванасць у спажыванні.