Прэм'ера фільма супраць смяротнага пакарання ў Маладзечне
У нядзелю 30 чэрвеня ў Маладзечне адбудзецца прэм'ерны паказ і абмеркаванне дакументальнага фільма "Мы супраць сьмяротнага пакараньня", знятага адмыслова да 10-годдзя кампаніі супраць смяротнага пакарання.
У аснове фільма – гісторыя чалавека, расстралянага за чужую віну. Гэта праваабарончае расследванне, якое пачалося восенню 1998 года і завяршылася ў нашыя дні.
Да прагляду і дыскусіі запрашаюцца ўсе, каго цікавіць дадзеная тэма.
Запрошаныя госці: Андрэй Палуда, каарадынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" і Паліна Сцепаненка (Качаткова), пісьменніца, актывістка кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".