Опера «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт»
На сцэне канцэртнай залы Палаца культуры Маладзечна 4 кастрычніка Маладзечанскі маладзёжны музычны народны тэатр прадставіць оперу «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» кампазітара Алега Залётнева.
Дзеянне оперы разгортваецца ў маёнтку Залессе, дзе Агінскі збірае гасцей на баль, і ў выніку прымае рашэнне пакінуць Радзіму з разбітым сэрцам. У цэнтры сюжэта аказваюцца адносіны паміж князем, яго пляменнікам Юзэфам Лубенскім і італьянскай спявачкай Катрынай Боні, на ўвагу якой прэтэндуюць абодва мужчыны.
Паралельна развіваецца іншая любоўная лінія − паміж жонкай Міхала Клеафаса Марыяй і мастаком Янам Шыманскім, якога запрасілі, каб напісаць партрэт князя.
Думкамі пра Радзіму, роздумам пра вернасць і адданасць абавязкам прасякнутыя многія сцэны пастаноўкі.
Мастацкім кіраўніком праекта пастаноўкі оперы з’яўляецца заслужаны дзеяч культуры Беларусі Рыгор Сарока − галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага.
Лібрэта і рэжысёр-пастаноўшчык − Сяргей Макарэй.
Хормайстар − Вера Каханоўская.
Мастак-пастаноўшчык – Вольга Грыцаева.
У галоўнай ролі – саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Дзяніс Янцэвіч.
Даведкі па тэлефонах: (0176) 55-55-55, (029) 175-27-84, (029) 853-27-84.