Графік наведвання могілак святарамі на Дзяды ў Маладзечне

Праваслаўныя

28 кастрычніка, у Дзімітрыеўскую бацькоўскую памінальную суботу, праваслаўныя вернікі наведваюць могілкі. Як расказаў Край.бай благачынны Маладзечанскай акругі пратаіерэй Віталь Багданёнак, святары накіруюцца ў Лазавец і на Парашкі каля 11.30-12.00 гадзін, пасля заканчэння ранішняй службы.

Католікі

1 лістапада католікі адзначаюць вялікае свята – Дзень усіх святых. На наступны дзень, 2 лістапада, – Дзень усіх памерлых. Асабліва на працягу першых васьмі дзён лістапада, а таксама на працягу ўсяго месяца вернікі моляцца за сваіх блізкіх памерлых, наведваюць іх магілы.

На кожных могілках таксама адбываецца агульная малітва разам са святарамі і асвячэнне пахаванняў. 

У Маладзечне сёлета малітва на могілках на Парашках пачнецца ў 12 гадзін 21 кастрычніка, у Лазаўцы – у 12 гадзін 28 кастрычніка. У прыгарадным Насілаве – таксама 28 кастрычніка. На старых могілках – у 12.00, на новых – у 14.00.