Фотавыстава «Курапаты, Дзяды – 1989»

7 снежня на Чыстай, 26 будзе прэзэнтаваная ўнікальная фотавыстава «Курапаты, Дзяды – 1989. 30-я ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты». У аснову выставы былі пакладзеныя працы вядомага беларускага фатографа Уладзімiра Сапагова.

Укладальнікамі фотавыставы з'яўляюцца праваабарончы цэнтр «Вясна» і Цэнтр даследаванняў грамадзянскай супольнасці.
На адкрыцці выставы выступяць гарадзенскія праваабаронцы, публіцысты і пісьменнікі Віктар Сазонаў і Уладзімшр Хільмановіч, а таксама маладачанцы, якія памятаюць тыя падзеі.