Фестываль дакументальнага кіно Watch Docs

Хэй-хэй! Фестываль дакументальнага кіно Watch Docs у нашым горадзе. З 22 па 24 лістапада ў Маладзечне чакаем тры цікавыя дакументалкі.

22 лістапада "Вырасла, пакуль ты спала". Кранальная стужка распавядае пра беларуску Караліну Орсік, якая грае на альце, прымаючы ўдзел у канцэртах па ўсім свеце, але якая заўсёды вяртаецца ў адну вёску на Гродзеншчыне.

23 лістапада "Сустрэча выпускнікоў". Вядомую мастачку не запрасілі на сустрэчу выпускнікоў яе класа. У адказ яна здымае фільм аб тым, што магло адбыцца, калі б яна пайшла туды ды сутыкнулася з яе паўзабытымі шматгадовымі праціўнікамі, а пазней паказвае гэты фільм ім самім.

Падчас Жывой Бібліятэкі Маладзечна адбудзецца трэці паказ.

24 лістапада "Падзямелле надзеі". Хоць факты з'яўляюцца пераканаўчымі, праблема медыцынскай марыхуаны ўсё яшчэ выклікае шмат эмоцый у Польшчы. Рэжысёр параўноўвае сітуацыю ў Польшчы, Іспаніі, Славеніі і Ізраіле. Размовы з экспертамі і медыкамі не пакідаюць сумневаў: пакаранне за марыхуану атрымліваюць толькі наркагандляры.

22-23 лістапада 19.00 "Адкрытая прастора", Валынца 12б, 1-1
24 лістапада 19.00 "Redbar", Валынца 12б, 2-2