Беседа о гендерных стереотипах
Таксістка, выратавальніца і мужчына-дояр. У Маладзечне пройдзе размова пра гендарныя стэрэатыпы.
Сустрэча адбудзецца ў суботу, 26 кастрычніка, у цэнтры «Адкрытая прастора». Пачатак у 14.20.
Абмяркуем, якія існуюць прадузятыя меркаванні пра пол, абавязкі і прафесіі. Як жывецца людзям з нетыповай для іх гендара прафесіяй. Запрашаем усіх ахвотных. Уваход вольны.
На сустрэчы прадугледжаная кава і да кавы.
Арганізатар мерапрыемства – Маладзечанская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў.