Опубликовано: 13 июня 2017, 13:52
125

Паўдзельнічаць у майстар-класах і гульнях. Свята “Камарова – кола дзён” на Мядзельшчыне запрашае гасцей

17 чэрвеня ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна пройдзе штогадовае свята – “Камарова – кола дзён”.

Арганізатары падрыхтавалі для наведвальнікаў свята майстар-класы, на якіх можна будзе паспрабаваць сябе ў ганчарнай ці кузнечнай справе, а таксама зрабіць сувеніры з лазы ды саломы, паведаміла Край.бай прэс-сакратар экалагічнай арганізацыі “Экопартнёрство” Алеся Чумакова.

Па яе словах, на працягу дня можна будзе паслухаць музыкаў ды паўдзельнічаць у розных гульнях.

Акрамя таго, лепшыя рамеснікі Мінскай вобласці прывязуць на свята свае вырабы, якія можна будзе набыць ці замовіць.

– У некальнкіх кіламетрах ад Камарова знаходзяцца Галубыя азёры. Мясцовыя жыхары ведаюць пра іх шмат легенд ды паданняў і будуць радыя расказаць пра іх гасцям свята, – лічыць Алеся Чумакова.

Пачатак “Камарова – кола дзён” у 11.30.

Мерапрыемства арганізуе ТДА “Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва “Камарова”. За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефонах 8 (01797) 37-3-04, 8 (029) 376-39-21.



Читайте также

В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.
«Смелый и не боится экспериментировать». Пообщались с серебряным призером Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии Павлом Батурой и его педагогом Оксаной Колядой
Одиннадцатиклассник молодечненской гимназии № 10 Павел Батура - обладатель серебряной медали Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии, которая с 22 по 26 апреля проходила в городе Шэньчжэнь Китайской Народной Республики.