Опубликовано: 25 сентября, 10:42
357

Музыка Шостаковича вновь зазвучала в костеле Святого Апостола Андрея в агрогородке Нарочь

В Мядельском районе проходит VII Международный фестиваль классической музыки «В Шеметово у Шостаковичей».

У гэтым годзе канцэрт у рамках фестываля праходзіць не толькі ў Шэметава, але і ў касцёле Святога Апостала Андрэя ў аграгарадку Нарач.

1695626508
Для мясцовых жыхароў гэта вельмі значная падзея. Прыгажосць храма і яго неверагодная акустыка дапаўнялі цудоўнае майстэрскае выкананне твораў знакамітых кампазітараў.

24 верасня саліраваў аркестру вядомы французскі габаіст Жэром Гішар. 

У другой частцы выступіў хор і аркестар заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Музычная капэла «Сонорус» Мінскай вобласці.

Фестываль «У Шэметаве ў Шастаковічаў» праводзіцца з 2016 года па ініцыятыве старшыні асацыяцыі «Абмен: Францыя-Беларусь» Аркадзя Лявонцьевіча Валадося.

Аркадзь Валадось нарадзіўся ў Беларусі і тут жа атрымаў музычную адукацыю. Быў вядучым барытонам у Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу. Пераехаўшы ў Францыю, спявак займаўся наладжваннем беларуска-французскага супрацоўніцтва ў галіне культуры. Быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за вялікі асабісты ўклад у папулярызацыю беларускай культуры за мяжой.

1695626525

Пасля таго, як ён даведаўся, што прадзед Дзмітрыя Шастаковіча жыў недалёка ад мястэчка Шэметава Віленскай губерніі (зараз гэта Мядзельскі раён), Аркадзь Валадось вырашыў арганізаваць міжнародны фестываль па папулярызацыі творчасці знакамітага кампазітара ў Беларусі.

Прадзед Дзмітрыя Шастаковіча па бацькавай лініі, Пётар Міхайлавіч Шастаковіч удзельнічаў у паўстанні 1830–1831 гадоў, за што быў высланы з Шэметаўскага прыхода ў Пермскую губернію. Там ён пазнаёміўся з такой жа ўдзельніцай паўстання пані Ясеньскай і ў іх нарадзіўся сын Баляслаў — дзед кампазітара. Бацька Дзмітрый Баляслававіч пераехаў у Пецярбург, дзе ў 1906 годзе ў яго нарадзіўся сын, які пасля стаў знакамітым ва ўсім свеце.

1695627438

Дзякуючы ініцыятыве Аркадзя Валадося, праз 110 год пасля нараджэння Дзмітрыя Дзмітравіча Шастаковіча яго музыка, якая вядома ва ўсім свеце, упершыню загучала на радзіме продкаў кампазітара, у вёсцы Шэметава. У гэтым годзе праходзіць ужо VІI міжнародны фестываль класічнай музыкі «У Шэметаве ў Шастаковічаў». Да ўдзелу у ім прыцягваюцца не толькі знакамітыя музыканты з Еўропы, але і патомкі кампазітара.

Зоя СЕРАДА

Фота і відэа аўтара



Читайте также

Брат с сестрой спасались из горящей квартиры в Докшицком районе
В деревне Березино Докшицкого района утром 28 ноября загорелась квартира в кирпичном двухквартирном доме. Хозяева, 56-летний мужчина и его 53-летняя сестра, своевременно вышли на улицу. Справиться с пожаром помогли соседи.
«Я разговаривала с собакой до трех часов ночи». В Молодечно женщина нашла на улице продрогшую голодную хаски и теперь выводит ее из депрессии
Молодечненка Юлия живет в квартире пятиэтажки недалеко от пересечения улиц Франтишка Скорины и Спасской. 23 ноября она увидела возле своего подъезда собаку породы хаски. Юлия не оставила в беде красавицу, которая в тот момент была продрогшей, грязной и голодной.
До -4°С ночью, снег и гололедицу обещают синоптики 15 и 16 ноября
На большей части территории сохранится влияние фронтального раздела, по северо-востоку страны погоду будет формировать прохладная неустойчивая воздушная масса.