Будслаўскі фэст унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь
Будслаўскі фэст, які штогод праходзіць у Мядзельскім раёне, унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў №607 ад 2 жніўня 2016 г, піша сайт Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам (цэрквам, касцёлам, могілкам, курганам і г.д.) і 35 нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека. Акрамя Будслаўскага фэсту, у пералік увайшлі, напрыклад, масленічная абрадавая гульня «Пахаванне дзеда» ў Гарадоцкім раёне і традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці, народная тэкстыльная традыцыя в. Неглюбка і шэрагу населеных пунктаў Неглюбскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, творчасць майстра па вырабе музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна і іншае.
Даведацца больш пра Будслаўскі фэст можна ТУТ.
Паводле сайта Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі